Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Методические рекомендации по оформлению рефератов и докладов

Дата: 8 декабря 2016 в 15:01, Обновлено 12 сентября 2021 в 12:49
Автор: Чикин И. В.

1. Оформление рефератов

Рэферат – гэта кароткая перадача зместу артыкула (-аў) або даследавання. Рэфераты могуць выконвацца па ўсіх вучэбных прадметах, якія вывучаюцца ў X–XI (XII) класах.

Рэферат мае наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадаткі (пры неабходнасці). Аб’ём навучальнага рэферата, узор яго афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8 да Метадычных рекамендацый.

На тытульным лісце ўказваецца найменне ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць) аўтара, назва работы, месца знаходжання ўстановы адукацыі, год.

Змест рэферата ўключае назву структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі.

Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэта і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае асобную праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.

Заключэнне павінна быць сціслым, канкрэтным, утрымліваць асноўныя вывады, а таксама інфармацыю пра згоду ці нязгоду з аўтарамі выкарыстаных крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.

Пры напісанні рэферата неабходна рабіць спасылкі на крыніцы інфармацыі: у квадратных дужках указваецца нумар крыніцы ў спісе выкарыстаных крыніц  і старонка, напрыклад: [4, с. 29]. Спасылкі ў тэксце могуць таксама падавацца ў выглядзе падрадковых заўваг, нумарацыя якіх прыводзіцца на кожнай старонцы, пачынаючы з адзінкі. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання.

Пры камп’ютарным наборы трэба выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman, кегль 15 пт; міжрадковы інтэрвал – 1,5; водступ першага радка кожнага абзаца – 1,25; палі – зверху і знізу па 2 см, злева 3 см, справа 1 см.

             Дадатак 8

да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

Аб’ём, афармленне i структура рэферата

І. Аб’ём

Рэферат

Клас

Аб’ём рэферата пры камп’ютарным наборы

Аб’ём рэферата пры напісанні ад рукі

Навучальны

Х

12–14 старонак

14–15 старонак

Навучальны

ХІ

15–17 старонак

17–19 старонак

ІІ. Афармленне тытульнага ліста*

Найменне ўстановы адукацыі

Назва рэферата

Выканаў(ла)

Прозвішча, імя ўласнае, імя па бацьку (калі  ёсць)

вучань(іца) ___ класа

Месца знаходжання ўстановы адукацыі, год напісання рэферата

ІІІ. Структура

Змест рэферата ўключае назвы структурных частак, глаў, раздзелаў і падраздзелаў з указаннем нумарацыі старонак арабскімі лічбамі. Напрыклад:

         Змест**

            Уводзіны

            1. Назва главы

1.1.Назва раздзела

1.2. Назва раздзела

1.2.1. Назва падраздзела

1.2.2. Назва падраздзела

            2. Назва главы

            Заключэнне

            Спіс выкарыстаных крыніц

            Дадаткі

*Нумар на тытульным лісце не ўказваецца, але пры нумарацыі ўлічваецца.

** Размяшчаецца пасля тытульнага ліста.


2.  Оформление докладов

Объем доклада не должен превышать 5 страниц A4.

Работа выполняется на белой бумаге формата А4 (210 × 297 мм): текстовый редактор Microsoft Office Word; шрифт — Times New Roman, 14 пунктов; выравнивание текста — по ширине; межстрочный интервал — полуторный; отступ для первой строки абзаца — 12,5 мм; левое поле — 30 мм, правое — 10 мм, верхнее и нижнее — 20 мм.  Можно применять начертания к необходимому тексту.

На первой странице должны быть указаны:

 Ф.И.О., учащегося,  класс и наименование учреждения образования.

Пример:

Иванов Иван Иванович, 11 класс

ГУО «Коротьковский ДССШ»

Доклад по астрономии

Тема: «Меркурий»

(выравнивание текста «Ф.И.О, класс, учреждение образования» — по правому краю, выравнивание текста «Доклад по астрономии, тема: «Меркурий» — по середине, размер символов 16 пт, применить полужирное начертание к  названию доклада)

Скачать пример полностью оформленного доклада

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.